be
pdf

СМІ ў Беларусі 2018

Цягам 2018 г. у Беларусі ўзмацніўся ціск на незалежныя медыі і журналістаў. Гэта адбывалася, нягледзячы на ​​дэкляраваны ўладамі курс на лібералізацыю і дыялог аб правах чалавека з Еўрасаюзам і ЗША. Сярод асноўных падзей і тэндэнцый 2018 г. можна вылучыць наступныя: — змяненне заканадаўства ў сферы СМІ ў бок узмацнення жорсткасці дзяржаўнага кантролю; — крымінальны пераслед, звязаны са свабодай выказвання меркавання (справа “рэгнумаўцаў”; ўзбуджэнне крымінальнай справы супраць блогера Пятрухіна; справа кіраўніка інфармацыйнага агенцтва “БелаПАН” Алеся Ліпая, спыненая ў сувязі з яго смерцю; “справа БелТА”, якая скончылася асуджэннем галоўнага рэдактара папулярнага беларускага інтэрнэт-рэсурсу TUT.BY Марыны Золатавай); — пазасудовае блакаванне ў Беларусі папулярных інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў; — узмацненне ціску на журналістаў-фрылансераў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі); — выкарыстанне заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму для абмежавання свабоды выказвання меркавання. Гэтыя дзеянні ўладаў былі, хутчэй, не “новай атакай на СМІ”, а працягам мэтанакіраванай і паслядоўнай палітыкі беларускай дзяржавы, накіраванай на ўсталяванне максімальнага кантролю над інфармацыйнай прасторай краіны. У 2018 г. першачарговай мэтай стаў “беларускі сегмент Інтэрнэту”. Абсалютная большасць нападаў на журналістаў і медыі ў 2020 годзе былі звязаныя з асвятленнем імі выбараў, якія адбыліся ў жніўні, і акцыяў пратэсту, якія прайшлі пасля іх. У 95% выпадкаў «агрэсарамі» выступалі прадстаўнікі ўлады (супрацоўн

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: СМІ ў Беларусі
Выдаўцы і выдавецтвы: ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019
  • Выдавец: ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»
  • Copyright: © 2019 by ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org