be
pdf

СМІ ў Беларусі 1 (57) 2019

Электронны бюлетэнь

У канцы 2018 г. галоўнаму рэдактару вядучага беларускага інтэрнэт-партала TUT.BY Марыне Золатавай было двойчы адмоўлена ў задавальненні хадайніцтваў пра спыненне крымінальнага пераследу па «справе БелТА». Марына Золатава застаецца апошняй абвінавачанай па гэтай справе. Галоўнаму рэдактару TUT.BY ставяць у віну бяздзеянне пасадовай асобы (ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэкса, санкцыя прадугледжвае пакаранне ад штрафу да 5 гадоў пазбаўлення волі). Суд прызначаны на 12 лютага 2019 г. Астатнія 14 супрацоўнікаў розных СМІ, якія мелі статус абвінавачаных па справе, вызваленыя ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем да адміністрацыйнай у выглядзе штрафу. Для спынення крымінальнага пераследу журналісты былі абавязаныя пакрыць прад’яўленую ім страту ў памеры ад 3 да 17 тысяч рублёў (прыблізна 1,5–8,5 тыс. долараў ЗША). Як нагадвае TUT.BY, «7 жніўня ў офісах кампаніяў TUT.BY і БелаПАН прайшлі вобшукі і затрыманні. Былі затрыманыя галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава, рэдактары партала Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік і Ганна Ермачонак, галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына і міжнародны аглядальнік інфармагенцыі Таццяна Каравянкова, уласны карэспандэнт «Нямецкай хвалі» Паўлюк Быкоўскі і рэдактар інтэрнэт-сайта газеты «Беларусы і рынак» Аляксей Жукаў. Усе яны правялі па некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрымання».

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: СМІ ў Беларусі
Выдаўцы і выдавецтвы: ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019
  • Выдавец: ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»
  • Copyright: © 2019 by ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org