- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выбары прэзідэнта Беларусі былі прызначаныя 8 траўня і скончыліся 9 жніўня 2020 года. Пасля абвяшчэння Цэнтрвыбаркамам іх афіцыйных вынікаў у краіне пачаліся масавыя акцыі пратэсту, якія жорстка ўціскаліся сілавымі структурамі. За першыя тры дні былі затрыманыя больш за 7 тысячаў чалавек. Шмат хто з іх пацярпеў ад жорсткіх і прыніжальных годнасць дзеянняў з боку праваахоўных органаў. Гэта выклікала новую хвалю пратэстаў, якая працягваецца ўжо каля 3 месяцаў. Дэманстранты патрабуюць правядзення новых выбараў, вызвалення палітзняволеных, спынення гвалту і пакарання асобаў, якія былі вінаватыя ў яго застасаванні. Падчас выбарчай кампаніі і ў поствыбарчы перыяд улады рэзка ўзмацнілі ціск на СМІ, журналістаў і блогераў. Калі з пачатку года да 8 траўня, дня прызначэння выбараў, ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» зафіксавала 23 парушэнні правоў журналістаў, то пасля гэтага – ужо больш за 400 (паводле стану на 25 кастрычніка 2020 г.). Абсалютная большасць нападаў на журналістаў прыйшлася на поствыбарчы перыяд. Агрэсарамі практычна заўсёды выступалі прадстаўнікі сілавых структураў.