- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Смяротнае пакаранне – у розных людзей гэтыя словы выклікаюць розныя пачуцці ды ўявы. Гэта і справядлівая адплата, бязлітаснасць і бяздушнасць дзяржавы, халодная сталь сякеры кáта, цывілізаванае варварства, пісталетны стрэл, жах і адчай, рэвалюцыйная мэтазгоднасць, гільяціна з кашом, куды скочваюцца адсечаныя галовы, ды багата чаго яшчэ іншага. Чалавек вынайшаў тысячы спосабаў забіваць сабе падобных. Вычварная фантазія ў прывядзенні прысудаў не мае межаў. Здаецца, больш гуманнасці і рацыянальнасці чалавек праяўляе ў забойстве жывёлаў. Урэшце, жывёлы таксама часта забіваюць адзін аднаго.