- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ягоныя кветкі заўсёды красуюць увосень, цьмяна-барвовымі фарбамі плёну і адчаю, крыху падсьветленыя пашарэлымі бяліламі сьмерці. Восень — самы адданы яго чытач і перакладчык; яна пераклала Бадлера на дождж, на шэрань, на змоклыя парэнчы мастоў, вытлумачыла сьцішанымі, нясьпешнымі крокамі аматараў шпацыру, зрабіла падрадковыя заўвагі адценьнямі палай лістоты. З замілаваньнем гартае яна старонкі ягонае кнігі, пакідаючы маргіналіі, чыркаючы на палях нешта сваё, зразумелае толькі ёй...