- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прушыньскі, Івашкевіч. А цяпер да мяне ў думках прыходзіць і зусім іншы за іх чалавек і пісьменьнік, Юзаф Мацкевіч. Да вайны ён быў супрацоўнікам віленскага "Słowa", рэдактар якога, ягоны брат Станіслаў Мацкевіч, рабіў шмат шуму, палемізаваў артыкуламі, займаўся палітыкай, біўся ў двубоях (на шаблях), за апазыцыйнасьць лучыў у лягер у Бярозе Картускай. А Юзаф сядзеў недзе ў рэдакцыі і больш пра яго нічога не было вядома. Пазьней усё перамянілася. Станіслаў у гісторыі польскага прыгожага пісьменства застаўся публіцыстым, а Юзаф — раманістым. Юзаф Мацкевіч у 1938 годзе выдаў "Бунт тваняў". (Ч. Мілаш, Канец Вялікага Княства Літоўскага, пра Юзафа Мацкевіча, фрагмэнт)