be
Спаленыя вёскі 1946

Спаленыя вёскі 1946

Латышонак Алег, Яраслаў Іванюк

На мяжы студзеня і лютага 1946 г. аддзел польскага ўзброенага падпольля PAS NZW, якім камандаваў капітан Рамуальд Райс „Буры”, спаліў 5 беларускіх вёсак. Згарэлі Залешаны, Шпакі, Зані, Волька Выганоўская і Концавізна. Разам з вазакамі, забітымі каля Пухалых Старых, у гэты час загінула больш за 80 мірных жыхароў, у тым ліку жанчын і дзяцей. Усе ахвяры „Бурага” рашэннем сабора Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы былі прызнаны святымі і ўключаны ў лік пакутнікаў Зямлі Холмскай і Падляшскай. Хоця гісторыкам удалося рэканструаваць трагічныя падзеі 75-гадовай даўнасці вельмі дакладна, а следства Інстытута нацыянальнай памяці закончылася, між іншым сцвярджэннем, што „забойствы і спробы забойства гэтых людзей павінны разглядацца як накіраваныя на знішчэнне часткі гэтай нацыянальнай і рэлігійнай групы, і таму належаць да злачынстваў генацыду, якія падпадаюць пад катэгорыю злачынстваў супраць чалавецтва”, надалей траваюць дыскусіі пра маральную ацэнку таго, што рабіў „Буры” і яго падначаленыя. Пра гэтыя трагічныя падзеі і іх наступствы са старшынём Беларускага гістарычнага таварыства праф. Алегам Латышонкам размаўляе Яраслаў Іванюк.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Латышонак Алег
Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: Кнігі бяз літар
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2021-02-18
  • Рэдактар: Стэпанюк Лукаш, мантаж і музыка
  • Выдавец: Kamunikat.org
  • Памеры: 00:18:35
  • Катэгорыя: Гісторыя, Відэа
  • Copyright: © 2021 by Kamunikat.org - video
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org