- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яна пазнілася. Гэта было добра вядома і без гадзінніка. Але чарнабровы заклапочаны чалавек, што адзінока чакаў на ўзлессі, усё ж зірнуў на гадзіннік. Ён зірнуў не ў першы раз, не разумеючы, што ж магло здарыцца, што магло затрымаць яе. Яна звычайна прыходзіла акуратна. Не, акуратна, гэта не тое слова, яна звычайна з нецярплівасцю чакала пары іх спаткання. Колькі разоў так здаралася, што ён, якому ў такія дні дома не сядзелася, прыходзіў раней, і амаль тады ж, да часу, паяўлялася яна! Як яна весела смяялася, падбягаючы да яго, як шчасліва свяціліся яе вочы, калі ён ускідваў яе, лёгкую, бесклапотную, на сваіх руках! (фрагмент)