- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Леанід Падбярэцкі, кандыдат у дэпутаты па Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акрузе № 84, чакаў на свой пікет намесніка кіраўніка кампаніі "Гавары праўду" Андрэя Дзмітрыева. Але калегі не сустрэліся. Андрэй Дзмітрыеў толькі заехаў у Магілёў, як яму паведамілі па тэлефоне, што міліцыя палічыла пікет несанкцыянаваным. Як паведаміў адзін з актывістаў "Гавары праўду" з групы падтрымкі кандыдата ў дэпутаты, агітацыйны пікет праходзіў каля гандлёвага цэнтра "Крыніца". Праз дваццаць хвілін пасля пачатку да іх пад'ехала міліцэйская машына, з якой выйшлі два супрацоўнікі ў чыне маёраў. Яны паведамілі прысутным, што пікет не санкцыянаваны мясцовымі ўладамі, як таго патрабуе выбарчае заканадаўства. Пасля гэтага ўсе агітацыйныя матэрыялы былі пагружаныя міліцыянтамі ў службовую машыну. Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Леанід Падбярэцкі затрыманы і дастаўлены ў РАУС Ленінскага раёна Магілёва.