- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рэкамендую віцэ-прэм'еру пракаціцца па вёсках не ў выходны дзень і не ў час пасадкi або уборкі ўраджаю, калі ў дапамогу да сваіх старых прыязджаюць на 7-10 гадовых іншамарках маладыя прыгажуны, якія жывуць у гарадах і працуюць за межамі беларускага віртуальнага раю, а ў будні дзень у міжсезонне. ► Кожныя выходныя бываю на паляванні: 15-20 км ад абласнога цэнтра і 150-200 метраў на прасёлак– і цывілізацыя канчаецца. Напаўмёртвыя і мёртвыя вёскі, згнілыя платы, перакапаныя дзікамі агароды, убогія крамы і іх адсутнасць; на вясковых вуліцах "садзяцца" нават УАЗы; ёсць вёскі, дзе ніколі не было электрычнасці; людзі апусціліся, крадуць ўсё, што можна ўкрасці – кармы, саляру, метал. Больш-менш дагледжаныя сядзібы, як правіла, у дачнікаў (часта знішчаюць кожную зіму). Практычна поўная адсутнасць хатняй жывёлы і птушкі, збіральніцтва (грыбы, ягады), промысел звера і рыбы (браканьерства). Іншамаркі ёсць – іржавыя кузавы ў гародах, не здадзеныя ў металалом. Праўда, на адным падворку бачыў адзіночнага страуса (якая-ніякая жывацінка), а яшчэ ў аднаго ў хляве з дзясятак адлоўленых янотаў, – "зверавод" чакаў, калі мех выспее. Падобнае на тое, што інавацыйныя тэхналогіі на вёсцы пачалі прыжывацца ...