be
pdf

Струмені лёсу

Шатыловіч Дзмітры

Зборнік быў надрукаваны ў 2005 годзе. Аднак знаходзяцца ў ім вершы, якія аўтар напісаў намнога раней. Першыя тры вершы былі напісаныя у 1945 г. у вайсковым шпіталі ў Зеебургу. Яны былі знойдзены недаўно ў дамашнім куфары і пасля карэктуры ўвайшлі ў зборнік. Такі сам лёс спаткаў чатыры вершы ў IV раздзеле "Вучнёўскае зачараванне", якія былі напісаны ў 1946 г. У зборніку ёсць іншыя вершы з ваенных успамінаў аўтара, як "Астрог" ці "Уласавец" і на розныя іншыя тэмы. Вершы "Беларускі ручнік" і "Беларускі арфей" друкаваліся ў Мінску у "Голасе Радзімы", а верш "Сізіфава праца" у штомесячніку "Przegląd Prawosławny". У V раздзеле "Рагвалод і Тур" знаходзіцца 5 вершаў, у якіх апісаны мяркуемыя эпізоды з жыцця першых вядомых беларускіх князёў, узятых з летапісаў і з гістарычных кніг "Старажытная Беларусь" Міколы Ермаловіча і "Истории государства рассийского" H. М. Карамзина.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Шатыловіч Дзмітры
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, Серыя заснавана ў 1990, Кніга пяцьдзесят другая
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2005
  • Рэдактар: Швед Віктар
  • Выдавец: Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа
  • Выдавецтва/ друкарня: Prymat, Białystok
  • ISBN: 83-88097-75-X
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2005 by Dymitr Szatyłowicz
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Publikacja ukazuje się dzięki pomocy finansowej firmy P.W. Transbud Walenty Pacewicz
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org