Стрым у памяць Алеся Пушкіна
2023-07-14 20:45
Стрым у памяць Алеся Пушкіна на канале @radakultury будзе ісці нон-стоп да вечара нядзелі, 16 ліпеня, да 20.00 па мінскім часе. Падключайцеся ў любы зручны вам час і глядзіце трансляцыю-развітанне.
Мы сабралі дакументальныя фільмы пра Алеся Пушкіна, яго архіўныя відэазапісы, а таксама выступы беларускіх музыкантаў, прысвечаныя мастаку. Дзяліцеся гэтым матэрыялам з сябрамі.
Таксама нагадваем, што збор на падтрымку сям'і мастака і на працу па ўпарадкаванні яго творчага наробку працягваецца.
Ужо сабрана 13.733 еўра. Дзякуй усім, хто далучыўся!
Калі вы гатовыя ўнесці свой уклад у падтрымку, пераходзьце па спасылцы:
Заклікаем прытрымлівацца правілаў бяспекі і не рабіць данаты з беларускіх і расійскіх картак.