- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"На Міншчыне, у вёсцы Вязынка, 7 ліпеня 1882 года нарадзіўся Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч). Бацька паэта, беззямельнік, займаўся возніцтвам, быў дробным арандатарам, працаваў на зямлі абшарнікаў. Да гэтай працы яшчэ змалку далучыўся і Янка Купала. Цяжкую працу на чужой зямлі ён сумяшчаў з навучаннем у пачатковай школе. Паэтычная душа маладога Купалы прагна ўбірала ў сябе яркія малюнкі роднай зямлі, быт народа, яго радасці і гора, яго стогны пад прыгнётам галечы і несправядлівасці. Праз школьнага настаўніка ён дастае кнігі. Прагна чытае Пушкіна, Някрасава, захапляецца вершамі Марыі Канапніцкай, Міцкевіча і іншых польскіх паэтаў". (Ул. Лукша)