- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Сучасная культурная антрапалогія" прапануе студэнтам змястоўныя і даступныя для ўспрыняцця ўводзіны ў соцыякультурную антрапалогію са сваёй канцэпцыяй разумення сучаснай цывілізацыі ў яе развіцці. Каб не адстаць ад зменаў у свеце і ў самой антрапалогіі і лепш азнаёміць студэнтаў з гэтай дысцыплінай, чацвёртае выданне істотна перапрацавана. Практычна кожны раздзел і кожная частка кнігі змяшчаюць новую інфармацыю, шмат што з астатняга матэрыялу перапісана нанава. "Сучасная культурная антрапалогія" даследуе жыццё людзей ва ўсім яго багацці і складанасці, факусуючы ўвагу на паасобных пытаннях, што дапамагае ахапіць прадмет ва ўсёй яго шырыні. Чалавечыя культуры разглядаюцца ў гэтай кнізе ў экалагічным кантэксце. Такі падыход азначае разуменне чалавека як творчай істоты, што імкнецца адаптавацца да разнастайных умоў асяроддзя. У кнізе паказваецца, як людзі вырашаюць праблемы прыроднага асяроддзя, у тым ліку супярэчнасць паміж ростам насельніцтва і абмежаванасцю рэсурсаў. Кніга для публікацыі на сайце Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі Камунікат.org падрыхтавана ў супрацоўніцтве з часопісам палітычных дасьледваньняў "Палітычная Сфэра"