- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Саюз мяча і арла. Як "гістарычныя" і "паваротныя" падаюцца афіцыйнай прапагандай дамовы, заключаныя 27 лютага ў Маскве прэзідэнтамі Беларусі і Расіі. Згодна з традыцыяй, эпітэты найвышэйшай якасці прысвойваюцца, калі яшчэ ніхто не бачыў тэкстаў гэтых пагадненняў, а з рапартаў, якія агучвае беларускае тэлебачанне, ясна адно: зноў заключаны нейкі саюз з Расіяй, кіраўніцтва якой у захапленні даравала Беларусі яе запазычнасць "Газпрому" амаль у мільярд долараў.