- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Што значыць партыйная дысцыпліна. У парламенце пакуль перамагае партыйная салідарнасць. Напэўна, для Аляксандра Лукашэнкі балючай неспадзяванкай стала тая зладжанасць і ўзгодненасць, якую дэманструе новы Вярхоўны Савет (прынамсі ў кадравых пытаннях). Можна ўявіць, з якімі пачуццямі прэзідэнт ы сваім кабінеце бачыць у тэлеманіторы, як амаль аднагалосна, дэпутаты абіраюць у намеснікі спікера Генадзя Карпенку.