- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чытаць назву гэтага зборніка можна па-рознаму. Можна, стаўляючы кропкі пасля кожнага слова. Тады атрымаецца трыпціх “Свабода. Слова. Зіма”. Можна інакш – пра свабоду слова, пра свабоду зімы “Свабода слова зіма”. Чытайце, як падабаецца. Насамрэч зборнік падзелены на 4 часткі, а лепш сказаць вершы аб’яднаныя ў чатыры раздзелы: І Усе мы філёзафы; ІІ Man; III Woman; і IV Клясычныя практыкаваньні. Як гавораць самі назвы раздзелаў, характар вершаў, якія трапілі ў іх – адпаведны. У першым – філязофска-разважальныя, у другім – мужчынска-скупыя, у трэцім – жаноча-каралеўскія, а ў апошнім – клясычныя. (Н.Г.)