- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Стань Міронам! Пачатак 2009 года на Беларусі адзначыўся патрыятычным учынкам віцебляніна Сяргея Каваленкі. На праваслаўнае Ражство на самай галоўнай 35-мятровай ялінцы Віцебшчыны беларускі патрыёт падняў святы бел-чырвона-белы сцяг. Гэты патрыятычны учынак знайшоў вялікі водгук у сэрцах беларусаў ўсяго свету. Пасля таго, як разгубленае, напужанае віцебскае кіраўніцтва праз пракуратуру загадала кінуць Сяргея Каваленку ў СІЗА на два месяцы для “раскруткі” яго на крымінальную справу, Сяргей стаў вядомы усім беларусам. Чалавекам, які зрабіў надзвычайны учынак – падняў да сонца вялікі сімвал Беларусі – нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. Сцяг, які акупацыйны рэжым, праз падман народа, дзеля асімяляцыі беларусаў замяніў на камуністычна-сталінскі чырвона-зялёны сцяжок. Рада БНР, дэмакратычныя актывісты выказалі адназначную падтрымку патрыёту і патрабавалі неадкладнага яго вызвалення з СІЗА на вул. Гагарына ў Віцебску. Акупацыйнае кіраўніцтва пад ціскам грамадскага абурэння, пад ціскам салідарнасці з Сяргеем усіх свядомых беларусаў, пужаючыся масавых акцый пратэсту супраць акупацыі Беларусі вымушана было вызваліць патрыёта. Каваленка стаў сімвалам нацыянальнага супраціва, стаў Рыцарам Сцяга.