be
pdf

Сьвітанак 12 (102) 2010

Незалежная газета Шуміліншчыны

Няма аддачы за першае паўгоддзе. Кіраўніцтва дзяржавы цвердзіць, што на Беларусі няма эканамічнага крызісу. І сапраўды, прадпрыемствы працуюць, беспрацоўя няма, незадаволеных няма – на дэманстрацыі ніхто не выходзіць. Гэта ў тых краінах, што ў еўразоне, часта зда­раюцца дэфолты, масавыя банкруцтвы банкаў і прадпрыемстваў. А такія краіны Еўрасаюза як Грэцыя, наогул ахоплены масавымі беспарадкамі: беспрацоўныя патрабуюць адстаўку Урада і ўступаюць у бойку з паліцыяй. А ў нас ціха. Гэта ў іх там, на Захадзе, капіталісты з ра­бочым людам не цырымоняцца, калі няма капітала – дык няма і працы. А на Беларусі пабудавана сацыяльна ары­ентаваная эканоміка, найперш усё робіцца для чалавека, астатняе – потым. Кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка забараніў закрыццё заводаў і скара­чэнне працоўных. У гэтай складанай сітуацыі ўдалося ўтрымаць эканоміку, не дапусціць абвалу. Але ж аптымістычны настрой не мае пад сабой трывалага падмурка: з прагнозных паказчыкаў у многіх рэгіёнах краіны выканана толькі частка, бюджэт недаатрымаў значную суму грошай. Не выключэннем стаў і Шумілінскі раён. На падвядзенні вынікаў за першае паўгоддзе з трынаццаці за­цверджаных прагнозных параметраў раён выканаў усяго два. Аб няпростым эканамічным становішчы ішла размо­ва на апошнім пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое прайшло 19 ліпеня. З аналітычным дакладам выступіла намеснік старшыні райвыкан­кама В. А. Байда.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
  • Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
  • Дата выхаду: 2010-07
  • Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
  • Copyright: © 2008-2010 by Сьвітанак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org