- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Размова з народам. 17 снежня адміністрацыя раёна наладзіла мерапрыемства пад назвай “прамая лінія”. Такім чынам галоўны кіраўнік райвыканкама В. А. Падляшчук меў магчымасць быць бліжэй да народу і асабіста даведацца пра яго надзённыя патрэбы. А народ скардзіўся Вальдэмару Антонавічу на свае вечныя балячкі і прасіў дапамогі. Безумоўна, сціплы бюджэт нашага раёна не зможа поўнасцю забяспечыць нават гарантаваныя законам выплаты і дапамогі. Таму большасць жыхароў стараецца ў любым выпадку вырваць для сябе нейкую капейку. І на гэты раз старшыня райвыканкама загадаў райфінаддзелу аказаць фінансавую падтрымку раённай арганізацыі інвалідаў. Там не хапае грошай на аплату працы яе старшыні Л. М. Нагібавай, не кажучы ўжо пра фінансаванне мерапрыемстваў. Найбольш няўтульна адчуваюць сябе сацыяльна неабароненыя людзі на вёсцы. Маці-адзіночка з вёскі Мікалаёва Н. М. Спірыдзенка не можа знайсці годную працу. На ферме зарабляе ўсяго 80 тысяч, а ў яе двое дзяцей. Матэрыяльныя праблемы гэтай няпоўнай сям’і будзе вырашаць старшыня Мікалаёўскага сельсавета А. І. Казлоўскі. Пенсіянеры з вёскі Ласвіцкія не могуць дабрацца да райцэнтра для таго, каб падлячыць зубы. Па іх меркаванню, у Мішневічах павінен быць зубны ўрач. В. А. Падляшчук запэўніў, што ў Мішневічах у наступным годзе будзе ўзведзены аграгарадок , тады і адкрыюць стаматалагічны кабінет. Шмат пытанняў было па добраўпарадкаванню райцэнтра. Жыхары патрабавалі рамонту калонак, агароджы, уцяплення падвалаў. А дробныя пытанні кіраўнік раёна параіў вырашыць самім