be
pdf

Сьвітанак 18 (86) 2009

Незалежная газета Шуміліншчыны

Пра статус перапісчыкаў і сборшчыкаў подпісаў. Без сумневу, перапісная кампанія 2009 года з’яўляецца неад’емнай часткай бу­дучай палітычнай кампаніі – мясцовых і прэзідэнцкіх выбараў. Прапагандысты ўлады гэтага і не хавалі: на БТ з вуснаў дыктараў не раз гучала, што па сваёй важнасці перапіс насельніцтва нямногім адрозніваецца ад выбараў у кіруючыя органы краіны. Улада Лукашэнкі не прапускае ніводнай магчымасці, каб яшчэ раз вымуштраваць агрэсіўна-паслухмяную частку свайго палітычнага электарату. Як і заўсёды, яго паднача­леныя ў добраахвотна-прымусовым па­радку мабілізавалі на фронт падпісной кампаніі студэнтаў, пажадана чальцоў з БРСМ, дробных служачых дзяржаўных прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Для перапісчыкаў арганізавалі інструктаж з экзаменам і надзялілі правамі і льготамі. Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 1 па 30 кастрычніка часова­му перапісному перапісному персаналу далі права на бясплатны праезд на ўсіх відах гарадскога пасажырскага транс­парту і на аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання. Асо­бы, што ўваходзілі ў склад часовага перапіснога персаналу, атрымалі спецы­яльныя пасведчанні з пячаткай і подпісам кіраўніка райвыканкама ці адміністрацыі раёна. Апроч таго, чалавек з зялё­ным партфелем меў пры сабе бланкі, запісную кніжку, флікер і ліхтарык. А на той выпадак, калі несвядомыя грамад­зяне негасцінна сустрэнуць перапісчыка ля дзвярэй, выдавалі свісток. Наогул, па краіне працавала 38 тысяч перапісчыкаў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
  • Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
  • Дата выхаду: 2009-10
  • Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
  • Copyright: © 2008-2010 by Сьвітанак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org