- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шэфы падвялі. Напрыканцы лістапада ў будынку раённай адміністрацыі адбылося чарговае пасяджэнне, якое ўзначаліў старшыня райвыканкама В. А. Падляшчук. Акрамя мясцовых чыноўнікаў, на пасяджэнне завіталі ўдзельнікі мерапрыемства з вобласці: начальнік упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама А. Ц. Найдзенка і начальнік упраўлення фізкультуры, спорту і турызму М. П. Партной. Пасяджэнне праходзіла пад кантролем дэпутата ПП НС РБ В. М. Байкова і намесніка міністра спорту і турызму У. В. Найдзенкі. Гэта рабочая група кіраўнікоў правяла аналіз работы шэрагу прадпрыемстваў, працоўных калектываў і арганізацый нашага раёна. У прыватнасці, удзельнікаў сустрэчы зацікавіў стан фізкультурна-аздараўленчай працы, выкананне рашэнняў райвыканкама, пытанні па навядзенню парадку на зямлі, рэабілітацыя інвалідаў. У сувязі з гэтым яшчэ ў кастрычніку камісія з райвыканкамаўскіх службоўцаў пагалоўна наведала кожную гаспадарку. Адказным кіраўнікам гаспадарак і прадпрыемстваў былі адданы адпаведныя загады і распараджэнні. Праз месяц кіраўнікі адрапартавалі ў раён аб тым, што на аб’ектах усё адрамантавана, пабелена, прыбрана – увогуле работы выкананы ў рамках патрабаваных стандартаў.