be
pdf

Сьвітанак 3 (71) 2009

Незалежная газета Шуміліншчыны

Забралі ў салдаты. Самы адмоўны вынік рэформ эпохі расейскага цара Пятра I – клас расейскіх чыноўнікаў. Крывавы самазванец пакінуў пасля сябе самыя мярзотныя адкіды чала­вечай пароды. Вялікі Гогаль толькі крыху адкрыў свету ўсю пачварнасць расейскага чынавенства, але яго камічны талент сме­хам прымірыў гэты клас з грамадствам. Пасля частковага распаду “імперыі зла” на Беларусі засталіся шматлікія установы, дзе засела армія былых савецкіх ( тых жа расейскіх) чыноўнікаў. Стварыць новую нацыянальную ідэю для беларускага на­рода яны так і не здолелі. Таму былі вы­мушанны эксплуатаваць чужую – расей­скую. А найбольш яскрава нэдарэчнасць чужынскіх традыцый праявілася ў вайско­вай справе. Праўда, дваццаціпяцігадовай салдатчыны цяпер няма,але затое захаваўся імперскі рэлікт – раённы ва­енны камісарыят. Чым жа займаюцца на Шуміліншчыне дзесяткі чыноўнікаў тэтай установы, якая па-ранейшаму месціцца ў двузпавярховым будынку на вуліцы Вакзальнай. Ды практычна, нічым. Кары­стаючыяся законамі прыгонннага права, якія дагэтуль не выкінулі з Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, яны заводзяць тоны папер на гэтак званых ваенаабязаных – на ўсё мужчынскае насельніцтва з 14 гадоў. А затым штампуюць “повестки” і збіраюць “призыв” І ў гэтым годзе, як і па ўсёй краіне, пракаціліся мерапрыем­ствы пад назвай “Дзень прызыўніка”. Ля будынка райваенкамата ўлады сабралі народ: службоўцаў райвыканкама, прадстаўнікоў ветэранскіх арганізацый, 37 маладых прызыўнікоў, актывістаў грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі саюз афіцэраў”, і “Беларускі рэспубл

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
  • Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
  • Дата выхаду: 2009-01
  • Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
  • Copyright: © 2008-2010 by Сьвітанак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org