- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адкрываючы работу канферэнцыі, галоўны спецыяліст упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Аляксей Цецераў выказаў меркаванне, што мерапрыемства адбываецца у новым фармаце. А менавіта гэта ўсяляе надзею на добры плён работы. Тым болей, што галоўная праблема якаснай медыцыны (ды і не толькі медыцыны) ў арганізацыі ўзаемадзеяння паміж сумежнымі спецыялістамі, у адсутнасці паразумення, якое часта могуць канстатаваць урачы-практыкі. І цалкам магчыма, што пачынаецца гэта яшчэ ва ўніверсітэце. А надалей часта перашкаджае ўстанавіць правільны дыягназ і прызначыць адпаведнае лячэнне. У выніку не выконваецца галоўная задача па якасным медыцынскім паслугам і правільнаму лячэнню людзей.