be
pdf

Свой сярод чужых

Мартыненка Вітаўт
Раман Г.Сянкевіча «QUO VADIS»: Кантэксты, гістарычныя і лінгвістычныя асаблівасці беларускага перакладу ксяндза Пятра Татарыновіча

Перавыданне ў Менску ў 2002 годзе славутага раману Генрыка Сянкевіча «Quo Vachs» на беларускай мове (упершыню кірыліцай) было прымеркавана да справы заглыблення ў творчую спадчыну аўтара беларускага тэксту — каталіцкага святара Пятра Татарыновіча (1896-1978). Разам з тым больш шырокія кантэксты твора разглядаліся рэдактарам тома, журналістам В.Мартыненкам у першым (больш поўным) варыянце ягонай прадмовы, які й прапануецца тут асобным выданнем без аніякіх скарачэнняў. Сёлета спаўняюцца 25-ыя ўгодкі смерці кс. П. Татарын о віча. Выданне асобнай брашурай працы В.Мартыненкі «Свой сярод чужых» прысвячаецца памяці гэтага выдатнага беларускага каталіцкага святара, які быў актыўным прыхільнікам адраджэння Уніі ў Беларусі.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Мартыненка Вітаўт
Выдаўцы і выдавецтвы: Царква
  • Месца выхаду: Менск-Берасце
  • Дата выхаду: 2003
  • Выдавец: Царква
  • Памеры: 20 с., 21 см
  • Катэгорыя: Гісторыя, Мастацкая літаратура, Літаратуразнаўства
  • Copyright: © 2003 by Мартыненка В.
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org