- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніжка “Святыя месцы і цудоўныя іконы” - вынік шматгадовай працы, пошукаў, падарожжаў, размоў, апрацаванняў знакамитага даследчыка, гисторыка, краязнащцы айца Рыгора Сасны. Гэта сотні гадзін, праведзеных у архівах розных гарадоў розных краін. Гэта неацанімы дар усім, хто быў, хто ёсць і хто будзе. “Святыя месцы і цудоўныя іконы” – сваеасаблівая энцыклапедыя, якая дазваляе зрабіць яшчэ адзін крок у сябе. Чалавеку, выхаванаму ў атэістычным грамадстве Савецкага Саюза, вельмі цяжка зразумець, паняць тое, у што верылі продкі. А зразумець іх - значыць знайсці сябе, адкрыць, аднавіць яшчэ адну старонку гісторыі гэтай зямлі, дзе карані, адкуль родам, зямлі, у якой спачываюць блізкія. Кніга таму дапамогай, пуцяводнаю зоркаю. Распавядае дзе, што і калі. Дае навуковае і архівальнае (дакументальнае) пацверджанне таму, што ў людзкіх аповедах стала легендаю. Кніга можа быць даведнікам і атласам праваслаўнай веры на Падляшшы. Замешчаныя ў выданні карты дазваляюць сарыентаваць ададзенае месца ў пространі, а малюнкі, здымкі і рэпрынты робяць кнігу больш поўнай, больш змястоўнай і цікавай. (Н.Г.)