- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сымон Будны (каля 1530-1593) – выдатны беларускі філосаф, багаслоў, літаратар, прапаведнік і тэарэтык рэфармацыйнага руху ў Вялікім Княстве Літоўскім – займае адно з ганаровых месцаў ва ўсёй еўрапейскай культуры XVI ст. У кнізе з выкарыстаннем новых архіўных крыніц прасочваецца жыццёвы і творчы шлях асветніка, паказваюцца яго тэалагічныя і касмалагічныя погляды, этычная дактрына і сацыяльнае вучэнне. Адрасуецца гісторыкам, філосафам, літаратуразнаўцам, рэлігіязнаўцам, усім, хто цікавіцца беларускай старасвецкай культурай.