- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзеяньне дэбютнага (2004 г.) раману Макса Шчура адбываецца недзе ў паралельным сусьвеце, які ёсьць сатырычнай, радыкальна бязглуздай вэрсіяй Беларусі залаталіхіх дзевяностых гадоў. У гэтай нерэальнасьці мусяць штодня — ці прынамсі два дні, цягам якіх разгортваюцца падзеі, — выжываць цалкам рэальныя маладыя людзі, чые асабістыя пошукі сэнсу і прыгодаў праходзяць на фоне агульна-нацыянальнага маразму. ЦІ дапаможа ім Імаверская Кніга ўратаваць пандэмонскага інфлянтоляга Ніка Пацукевіча з турмы, а саму Інфляччыну — ад дамаганьняў партыярха Педафілія? У 2004 годзе рукапіс раману быў уганараваны прэміяй Янкі Юхнаўца, а ў 2022 годзе электроннае выданьне кнігі трапіла ў шорт-ліст прэміі Ежы Гедройця.