Стваральнік Міжнароднага падляшска-палескага фестывалю традыцыйнага фальклору „Там по маёвуй росі” Дарафей Фіёнік не спадзяваўся такога роcквіту невялікага мерапрыемства, якое пачалося з кароткіх сустрэч з веснавым фальклорам. Пасля ў рамках фестывалю сталі прэзентавацца штораз то новыя прапановы і мерапрыемства ўпісалася ў бельскі краявід і стала разыходзіцца ў розныя мясцовасці Бельшчыны і Гайнаўшчыны. У час сёлетняга шостага выпуску фестывалю, які з 28 па 31 мая праходзіў у Студзіводах, Бельску і Моры, аб’яднанне „Музей Малой айчыны ў Студзіводах” паставіла як на выпрабаваныя формы паказу фальклору, так і выйшла з новымі прапановамі прэзентацыі народных творцаў і іх спадчыны. (Ніва № 23 (2769), 7 чэрвеня 2009 г.)
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая. Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая. Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384
ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska