ТАМАКА — новае выдавецтва кніг па мастацтве, фатаграфіі і дызайне
2025-08-01 22:14
Новае беларускае незалежнае выдавецтва TAMAKA першай кнігай выпусціла дэбютны праект фотамастачкі Машы Святагор «Everybody Dance!». Агулам выдавецтва плануе засярэдзіцца на выданні кніг па выяўленчым мастацтве, фатаграфіі, дызайне і архітэктуры.
Мастацкі зборнік
«Everybody Dance!» завяршае 7-гадовае падарожжа ў важны гістарычны перыяд, ствараючы ўнікальную візуальную мову, якая «аб’ядноўвае палітычную крытыку з ілюстрацыяй гістарычнага метаду фотамантажу», гаворыцца ў анатацыі да кнігі на сайце выдавецтва, дзе проста цяпер можна
замовіць асобнік.
Балгарская даследчыца Мая Хрыстава дае глыбокі аналіз «метаду Святагор», упісваючы яго ў шырэйшы кантэкст сучаснага мастацтва. Яе праніклівы каментар суправаджае мастацкі шлях Святагор ад першай сустрэчы з архівам часопісаў «Савецкае фота», прывезеным у бульбяным мяху, да глыбокіх і шматслойных работ, створаных з прапагандысцкіх апавяданняў метадам дэмантажу той самай мовы, на якой яны былі пабудаваныя.
Кніга ёсць сукупнай крыніцай «калажнага перыяду» Машы Святагор — серыі работ, якія адначасова распрацоўваюць метад і даследуюць тэму. «Everybody Dance!» — не толькі сведчанне мастацкага бачання Святагор, але і моцнае разважанне пра чалавечы досвед у часы гістарычных узрушэнняў.
Кніга мае агульны наклад 500 асобнікаў, з якіх 100 — на беларускай мове, а 400 — на ангельскай.
Маша Святагор. Калажы «Пацалунак» і «Маладыя», серыя «Everybody Dance!» (2018-2019). Абмежаваную колькасць прынтоў таксама можна
набыць праз сайт выдавецтва.