- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Што б пра нашае Пуцькава людзі ні казалі, але вёска гэтая — самая звычайная. Ня лепшая і ня горшая за іншыя. Калі раённая газета “Колер Ільіча” пачала была друкаваць цыкл: “Незвычайныя людзі нашае Бацькаўшчыны”, дык нават Іван Капаніца быў успрыняты ня як нейкі феномен, а як самы звычайны грамадзянін, толькі што з хітрынкаю. Ну, скажыце, што ў ім такога незвычайнага? Тое, што ў ягонай ніжняй губе са шклянку гарэлкі зьмяшчаецца? Ці тое, што ён тую гарэлку паўдня можа насіць не праліўшы ні грама? (фрагмент)