Тэатр “Крылы Халопа” прадставіў прэм’еру форум-спектаклю “СурМАМА”
2020-07-12 12:28
Форум-спектакль пад назвай “СурМАМА” у анлайн-фармаце правялі прадстаўнікі берасцейскай творчай прасторы незалежнага тэатра “Крылы Халопа”.
Мерапрыемства прайшло ў Zoom і сабрала амаль паўсотні ўдзельнікаў, — распавяла адная з галоўных арганізатарак Святлана Гайдалёнак:
– Форум-тэатр быў прыдуманы Аўгустам Балем. Гэта такі рэжысёр з Бразіліі. Ён асноўваецца на тым, што людзі часцей за ўсё непрафесійныя акторы, складаюць самі сцэнар, які змяшчае ў сабе сацыяльную памылку. І гэтая сацыяльная памылка мусіць неяк выправіцца. У якасці тэмы было абранае сурагатнае мацярынства.
У некаторых краінах такая тэхналогія забароненая, а ў некаторых — наадварот, актыўна прадастаўляюцца паслугі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота: vk.com/surmamaforum