- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Фантасмагарычны раман Іллі Сіна «Тэатральныя дэманы» пра падводнае падарожжа па затопленым Менску. Сама назва - «Тэатральныя дэманы» - наводзіць на думку, што гэтым разам карыфей бязглуздзіцы будзе дэканструяваць Міхаіла Булгакава. Сатырычнае апісанне ўмоўнай рэдакцыі толькі падмацоўвае страхі, але праз колькі старонак раптам пачынаецца юрліва выпісанае наследванне Кафцы, а скончваецца ўсё так, нібы апавяданне прэтэндавала на ўваходжанне ў зборнік Сарокіна «Пір». Але ж знойдуцца чытачы, што павераць, быццам Сін прыдумаў усё гэта сам... Літаратар адзначыў, што яго кніжка "Тэатральныя дэманы" навеяная ўнутраным жыццём, перададзеным у вельмі апасродкаванай форме гульні, а таксама стужкай Інгмара Бергмана "Гадзіна ваўка". На пытанне, ці шмат чытачоў у такой кнігі, ён адказаў, што не ведае. "Чукча не чытач, чукча — пісьменнік", — сказаў Сін.