- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У новай перадачы «Толькі жанчыны» супрацьстаяньне ў Курапатах абмяркоўваюць грамадзкая актывістка Наста Дашкевіч, кінарэжысэр Вольга Нікалайчык, журналістка Свабоды Галіна Абакунчык і вядучая Ганна Соўсь. Ганна Соўсь: У абарону Курапатаў гучаць многія галасы цяпер. Голасу якой асобы вам цяпер бракуе? Чый голас у абарону вы хацелі б пачуць? Вольга Нікалайчык: Я бы хацела, каб сюды прыехаў Зянон Пазьняк.
Дашкевіч: Безумоўна, гэта можа быць голас Лукашэнкі, каб ён сказаў, што трэба спыніць будаўніцтва і зрабіць Нэкропаль.