- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Расейскі рэжысэр Аляксандар Сакураў пасьля гвалтоўнага разгону пратэстаў у Расеі і Беларусі падчас прамовы на цырымоніі «Нікі» заклікаў расейскіх дэпутатаў-мужынаў прыняць закон, які забараняе арыштоўваць і ўвогуле дакранацца да жанчын і дзеўчын, якія ўдзельнічаюць у грамадзкіх акцыях. Гэтую прапанову, а таксама моцныя і слабыя бакі ўдзелу жанчын у пратэстах у аўтарытарных краінах у перадачы «Толькі жанчыны» абмяркоўваюць ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч, журналістка і былая палітзьняволеная Ірына Халіп, блогерка Наста Захарэвіч і вядучая Ганна Соўсь.