- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першыя дні, тыдні і месяцы пасьля 17 лістападу 1989 году ў «Каардынацыйным цэнтры Грамадзянскага форуму», які знаходзіўся пасярод Прагі, мы былі максымальна засяроджаныя і разам з тым па-свойму сьляпыя. Засяроджаныя на разьвіцьці сытуацыі ў краіне, мы заставаліся сьляпымі ў замежнай палітыцы. Мы ня ведалі, як нас успрымаў сьвет, як ён ацэньваў тое, што мы рабілі. Штаб «цэнтра» спачатку месьціўся ў сапраўдным падзямельлі. Тэатр «Латэрна Магіка» («Laterna Magika») з даўжэзнымі лесьвіцамі, якія вялі да перагрэтых гардэробаў, складаў і памяшканняў для рэпэтаваньняў быў сапраўднай мадэльлю крэпасьці. Крэпасьці, якая абараняла супраць зьнешнега варожага сьвету сілы, а таксама ізалявала ад зьнешніх уплываў. З таго часу прайшло 15 год і зараз мы ўжо ведаем, што на першапачатковым этапе дапусьцілі не адну памылку. Натуральна, што вельмі цяжка дамовіцца на тым, якія гэта былі памылкі; хутчэй за ўсё, усе пагодзяцца з тым, што мы недаацанілі ўнікальнасьць (непаўторнасьць, арыгінальнасьць) нашай сытуацыі. Штабы перавароту ці рэвалюцыі, насамрэч, выглядаюць як цэнтры сусьвету, альбо калі казаць больш сьціпла і па-чэску, як пупы зямлі, і паводзяць сябе адпаведна з гэтым – крыху самаізалявана. Уяўляць сябе такім – гэта так хвалююча, як і вельмі безадказна. (Першыя дні, Пэтр Пітгарт/Petr Pithart)