- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Трапар. Хоць юдэі запячаталі магільны камень і жаўнеры сьцераглі ўсячыстае цела Тваё, Ты ўваскрос на трэці дзень, Хрысьце Спасе, даруючы сьвету жыцьцё. Дзеля гэтага сілы нябесныя ўсклікнулі Табе, Жыцьця-даўча: Слава ўваскрасеньню Твайму, Хрысьце, слава вала-дарству Твайму, слава провіду Твайму, адзіны Чалаве-калюбча. Кандак. Ты ўваскрос, як Бог, з магілы ў славе і сьвет ўваскрасіў з сабою; род людзкі Цябе славіць, як Бога, і смерць згінула; Адам, Уладару мой, радуецца, і Эва, вызваленая ад путаў, цешыцца і кліча: Ты, Хрысьце, той, які дае ўсім уваскрасеньне.