- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кастусь Травень (Кудраўцаў Яўген Аляксандравіч ) Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2007 . Нарадзіўся ў 1947 годзе ў вёсцы Суботнікі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў МПІ ім. М. Горкага ў 1970 годзе, факультэт геаграфіі і біялогіі. Друкаваўся ў "Нашай Ніве", першае апавяданне "Вокліч" у 1997 годзе, у штотыднёвіках ЛіМе, "Новы час", у часопісе "Архэ", "Дзеяслове", "Акно", таксама ў альманахах "Гоман" і "Панядзелак". Уладальнік "Залатога пяра" у намінацыіі "Проза" за 2006 год у часопісе "Гоман". Выдаў у 2007 годзе кніжку прозы "Маўчы і будзь хітрым" і ў 2008 годзе кніжку апавяданняў і крытычных артыкулаў "Гульня белымі фігурамі".
Кастусь Травень памёр у Менску 28 кастрычніка 2021 г.
Кудраўцаў Аляксандр Пятровіч (1923-1997) нарадзіўся ў Дрыбіне. Пад час калектывізацыі стаў сіратой. Быў у блакадзе Ленінграда. Трапіў марскім пехацінцам на фронт, быў паранены ў 1941 годзе. Пасля вайны працаваў старшынёй калгасаў імя Кутузава і «Вольнае жыццё» ў Іўеўскім раёне, затым калгаса «Рэвалюцыя»... Болей »
У кніжцы творы можна падзяліць на тры часткі. Адна прысвечана кіно, тэхналогіі кіназдымкаў, творчаму працэсу напісання кінасцэнароў і працы кінарэжысёраў. Пісьменнік Фёдар Уладзіміравіч, каб выканаць заказ па стварэнні кінасцэнара, вымушаны ажывіць свае ўласныя ўспаміны і вярнуцца на мяжу жыцця-смерці... Болей »
Спелы талент - так двума словамі можна акрэсліць асобу Кастуся Траўня, які сёння дае на суд чытача сваю другую кніжку прозы. Першая, пад назваю ‘’Маўчы і будзь хітрым’’, выйшла летась у выдавецтве ‘’Народная кніга’’ і, думаю прынясе шмат асалоды аматарам прыгожага пісьменства, якія любяць разважанні... Болей »
У першую кнігу таленавітага празаіка ўвайшлі апавяданні, аб’яднаныя тэмай актыўнай і акрэсленай жыццёвай пазіцыі людзей самых розных сацыяльных пластоў грамадства.... Болей »
У нізцы апавяданняў кнігі „Рэванш” сучасныя героі апавяданняў праходзіць свой жыццёвы шлях у розных варунках і аб’яднаны тэмай „Кахання”. Як некалі адзначыў З.Фрэйд „сутнасьць жыцця ўвогуле – гэта барацьба паміж „Эрасам” і „Смерцю”. Некаторыя героі сутыкнуўшыся з гэтай барацьбой, потым увесь час вымушаны... Болей »
У нізцы апавяданняў кнігі "Iмперскі сіндром" падзеі ахопліваюць перыяд з 90-х гадоў, калі на змену калектыўнай свядомасьці ў грамадства прыйшлі ідэі ўласнага ўзбагачэння, уласнай якасьці жыцця, разбураны папярэднія алгарытмы існавання. Адбываецца перазагрузка свядомасьці актыўных людзей.... Болей »
У нізцы апавяданняў кнігі „Брыгадны генерал” падзеі ахопліваюць перыяд з 90-х гадоў, калі на змену калектыўнай свядомасьці ў грамадства прыйшлі ідэі ўласнага ўзбагачэння, уласнай якасьці жыцця, разбураны папярэднія алгарытмы існавання. Адбываецца перазагрузка свядомасьці актыўных людзей. Тыя, хто не... Болей »
Яго прозвiшча ў беларускага чытача можа пакуль асацыявацца найперш цi з маркай пiсталета нямецкай вытворчасцi, цi — у лепшым выпадку — з iмем англiйскага раманiста-гiсторыка Скота, або з творцам-асветнiкам Вальтэрам. Аднак яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя такое прозвiшча мелi шматлiкiя сем’i латгальскiх... Болей »
Шаноўныя чытачы! Гісторыя вучыць нас: — сапраўдная літаратура заўсёды была па-за палітыкай; — сапраўдная літаратура заўсёды была ў апазіцыі да любой улады; — сапраўдная літаратура ніколі не слугавала тым, хто пры ўладзе. Аднак у таталітарных дзяржавах улады заўсёды імкнуліся калі не прыручыць творцаў... Болей »
* “Каб бачыць дзівосы – трэба самому быць дзівам” * «Наш шлях павінен быць беларускім...» * Аляшкевіч Маргарыта, Гамлет у карункавых стрынгах, серыя -наццатая. Нататкі пра кнігу Віктара Ыванова “Асарці” * Антанян Андранік, ...Каб дамаўляцца без пасярэднікаў? Нататкі пра «Беларуска-літоўскі... Болей »