- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новая кніга Сяргея Календы - трохлітровы слоік зь вельмі неаднароднай субстанцыяй. "Архітэктурныя апавяданьні" ваняць зазірнуць у дамы, што стаяць на вуліцах розных гарадоў, але з вокнаў якіх ліецца цьмянае сьвятло шэрай безвыходнасьці. Аповесьць "Генэрацыя фанцікаў і фішак" забясьпечвае сеанс сьветлай, пяшчотнай настальгіі для тых, чыё дзяцінства прыпала на пачатак 90-х. У апавяданьнях з разьдзелу "Скура зямлі" можна знайсьці і фірмовы "брудны рэалізм" Календы і нават спробы антыўтопіі. Такім чынам, кніга напраўду выклікае размаітыя паўтоны пачуццяў.