- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Тры старонкі з легенды» — дакументальная аповесць пра беларускую дзяўчынку Надзю Багданаву, удзельніцу партызанскага атраду, смелую, кемлівую, нязломну. Надзя Багданава – не збіральны вобраз, а партрэт канкрэтнай асобы. Кніга адрасаваная дзецям і моладзі і распавядае пра дзяцінства, апаленае вайной. Галоўная гераіня кнігі, разведчыца ў партызанскім атрадзе, тройчы стае перад абліччам смерці, але кожны раз ёй удаецца абыйсці, перахітрыць, застацца пры жыцці. Кніга стала вынікам гутарак з Надзеяй Аляксандраўнай Багданавай, якая пасля вайны жыла ў Віцебску. (Н.Г.)