- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Труну з целам Цімоха Нілавіча Макея паставілі каля магілы на козлікі, якія раптам падламаліся, бо за доўгія гады струхнелі пад дажджом і снегам, а Цімох Нілавіч быў мужчына мажны. Труна кульнулася, цела Цімоха Нілавіча скацілася з гліністага грудка ў густыя кусты пры агароджы могілкаў, а тут пачаўся дождж са снегам, усе заспяшаліся, замітусіліся і, не заўважыўшы, што труна пустая, накрылі яе вечкам і закапалі без нябожчыка. (фрагмент)