- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Месяц мінуў, дакладна месяц як ты зноўку апынуўся дома, як даведаўся пра смерць суседа, з якімі былі прыяцелямі, але не сябрамі, і, нарэшце, як табе споўнілася салідная лічба… Ты ўжо ходзіш кіламетрамі, працуеш як заўжды раней, толькі цягаць нічога і падымаць нельга. Ты можаш задаваць пытанні, фатаграфаваць, пісаць і успамінаеш тыя снежныя дні сярод вясны. Я буду пятым, паздароўкаўшыся, паведаміў ты, займаючы сярэдні ложак справа ад дзвярэй, адзіны вольны. Сказаў і адразу змеціў пажылую кабету ў чорнай шаце. Другім разам трапляеш на аперацыю і сутыкаешся з каталіцкай манашкай. Хіба што някепская прыкмета, хоць і крыху дзіўнае супадзенне. Яе задача — сагітаваць на шпітальную імшу і споведзь. (фрагмент)