У Беластоку адбылася акцыя «Стоп рэпрэсіям у Беларусі!»
2020-07-18 19:57
Каля пяцідзесяці чалавек сабралася ў Беластоку на акцыю „Стоп рэпрэсіям у Беларусі!”
На Плошчы Касцюшкі ў Беластоку луналі беларускія бел-чырвоны-белыя сцягі і сцягі польскія. Удзельнікі, гэта перш за ўсё беларуская дыяспара, але таксама жыхары Беластока.
Раней такія акцыі праходзілі каля консульства Рэспублікі Беларусь, аднак менавіта гэтая атрымалася найбольш шматлюднай, кажа арганізатар Аляксей Тубкін:
– Тут у цэнтры Беластока, на Рынку Касцюшкі, гэта найбольшая акцыя, якую я памятаю. Напэўна, найбольш масавая. Нягледзячы на ўвесь гэты дэпрэсняк, людзі прыязджаюць, не забываюцца, прыходзяць на гэтую акцыю. Няма слоў, павага.
– Дзе яшчэ калі не ў Беластоку палякі павінны паказаць салідарнасць з беларусамі. Бо маем супольную гісторыю, у нас моцныя сувязі.
– У той самы час і за сябе магу сказаць, што да гэтага года мая палітычная пазіцыя былі такая: мая хата збоку, мяне не датычыць. Я не ўдзельнічала ў гэтым. Але калі цяпер пачалі выходзіць людзі, такія ж як я, якім раней было не тое што ўсё роўна, але мы лічылі, што наша думка ні на што не паўплывае. То цяпер хочацца верыць, што яна паўплывае на нешта.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя