У Беластоку распачаў сваю працу 12-ты Кніжны кірмаш
2025-04-25 16:21
У Беластоку пачаў сваю працу 12-ты Кніжны кірмаш і літаратурны фестываль «На сумежжы культур». Ён будзе доўжыцца да 27 красавіка. Традыцыйна на ім працуе стэнд з кнігамі беларускіх незалежных выдаўцоў. Тут прадстаўлены і кнігі Праграмнай рады тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва».
Кажа журналіст «Нівы» Міхал Іванюк:
— Тут прадстаўлены кнігі, якія былі выдадзены ў апошнія гады. Ёсць найшоўшая кніга пра Алеся Бяляцкага, вельмі папулярная. Ёсць кніга прысвечаная бежанству ў двух мовах — па-польску і па-беларуску. Ёсць кніга з рэпартажамі Уршулі Шубзды. І шмат іншых кніг. Кожны, хто купіць кнігу, атрымае ў падарунак тыднёвік «Ніва».
Сёння каля стэнда незалежных беларускіх выдавецтваў а 16-й гадзіне адбудзецца аўтограф-сесія
Міхала Андрасюка, які прадставіць кнігу
«Żubr» перакладзеную на польскую мову. А 17-й гадзіне адбудзецца аўтограф-сесія
Уладзіміра Хільмановіча, які прэзентуе нядаўна выдадзены
«Беларускі каляндарны энцыклапедычны даведнік».
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле.
Беларускае Радыё Рацыя