У Чэнстахове прэзентавалі беларускі нумар польскага літаратурнага часопіса Galeria
2026-02-25 12:00
Як адзначыў галоўны рэдактар часопісу Galeria Багдан Кноп, выданне рэгулярна звяртаецца да літаратур суседніх краін — найперш беларускай, украінскай і літоўскай, бо яны ментальна і культурна блізкія палякам.
Як адзначыў галоўны рэдактар часопісу Galeria Багдан Кноп, выданне рэгулярна звяртаецца да літаратур суседніх краін — найперш беларускай, украінскай і літоўскай, бо яны ментальна і культурна блізкія палякам. Першы беларускі нумар выйшаў дзесяць гадоў таму, калі Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію.
Кноп звярнуў увагу, што многія прадстаўленыя аўтары сёння не могуць вярнуцца на радзіму. «Гэта, хутчэй, выгнанцы, а не эмігранты», — адзначыў ён.
Рэдактар таксама паведаміў, што плануюцца новыя беларускія выпускі і асобныя кнігі. Сёлета ў выдавецтве Kolegium Europy Wschodniej выйдзе яго пераклад рамана Някляева «Гэй Бэн Гіном».
Яраслаў Іванюк
Слухайце аўдыё!