- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З кніжкі ў кніжку – а іх паўтара дзясятка ў Рычарда Бялячыца – пераходзіць гістарычная тэма. Так у вершах, так і ў паэмах “Бераг цішыні”, “Шлях да сябе”, “Вяртанне пчалы”, “У святле палаца”. Вечная тэма кахання ў новым зборніку таксама займае значнае месца. Асобна выдзелены вершы-прысвячэнні калегам па Шчучынскім палацы творчасці, бо ўсе гэтыя людзі самабытныя і таленавітыя кожны па-свойму. Чытач абавязкова знойдзе ў зборніку вершы на свой густ і светаўспрыманне, лірыка паэта напоўнена душэўнасцю і філасафічнасцю жыццёвых сітуацый.