У Любліне расце беларускі кніжны клуб
2023-06-22 12:13
У 10 разоў за два гады вырасла колькасць удзельнікаў беларускага кніжнага клуба „Глыбока-глыбока, на дне філіжанкі кавы” у Любліне – з 8 да 80 чалавек.
Працягваюцца літаратурныя сустрэчы беларусаў ды ідзе праца над спектаклем, – распавяла адна з галоўных арганізатарак беларуска Ірына Лапо:
– Два гады таму мы пачыналі гэтую культурніцкую дзейнасць. Было восем удзельнікаў, а цяпер каля васьмідзесяці. З іх 15-20 асобаў прыходзяць на абмеркаванні, некаторыя больш цікавяцца гісторыяй. Удзельнікі клуба вельмі актыўна ўключыліся ў тэатральную дзейнасць.
Ірына Лапо дадала, што тыя, хто хацеў бы ў гэтым сезоне трапіць на мерапрыемства клуба – можа зрабіць гэта на завяршаючай сустрэчы.
Беларускае Радыё Рацыя