У Мінску прэзентавалі пераклад рамана Булгакава «Майстар і Маргарыта» на беларускую мову
2025-12-14 17:00
У суботу, 13 снежня, у кінатэатры «Піянер» адбылася прэзентацыя новага беларускага перакладу рамана Міхаіла Булгакава «Майстар і Маргарыта».
Перакладчык кнігі —
Павел Касцюкевіч.
Падчас прэзентацыі паказалі фільм «Максім Гарэцкі» студыі Уладзіміра Бокуна. Арганізатары патлумачылі выбар стужкі тым, што Гарэцкі, па-першае, быў перакладчыкам рускай савецкай літаратуры. А па-другое, дакументалісты, ствараючы вобраз празаіка і перакладчыка, яскрава перадалі атмасферу грамадскага жыцця савецкіх гарадоў 20-30-х гадоў, часу дзеяння рамана «Майстар і Маргарыта».
Выданне перакладу арганізавала «Акадэмкніга», «Майстра і Маргарыту» па-беларуску цяпер можна набыць у гэтай кнігарні.