У рамках акцыі #КультПратэст рыхтуецца зварот ад моладзі
2020-07-18 20:43
Абудзіць як мага большую колькасць людзей і данесці ім пра неабходнасць зменаў у краіне хочуць удзельнікі кампаніі #КультПратэст.
Яны рыхтуюць новыя звароты і выкладваюць у інтэрнэт-прастору прадстаўнікі кампаніі. Распавяла рэжысёр, акторка тэатра Паліна Дабравольская:
– Галоўнае, што мы зараз рыхтуем, гэта, напрыклад, у панядзелак будзе відэаролік, пакуль не буду раскрываць карты, гэта будзе відэаролік менавіта ад імя моладзі, імя людзей майго ўзросту, то бок, да 30 год, якія жывуць у гэтай краіне, якія з большага нарадзіліся пад адным кіраўніцтвам і якія больш не хочуць жыць менавіта ў такой краіне.
Апошні зварот у фармаце відэа, што падрыхтавалі ўдзельнікі КультПратэсту, было прысвечана палітзняволеным. На ім выказваюць сваё меркаванне пра тое, што на дадзены момант адбываецца ў краіне.
Беларускае Радыё Рацыя