У сталіцы Эстоніі прайшоў пікет салідарнасьці зь Беларусьсю
2020-07-01 10:39
29 чэрвеня каля амбасады Беларусі ў Таліне прайшоў пікет беларускай дыяспары Эстоніі і неабыякавых грамадзян Эстоніі на знак падтрымкі сумленных і празрыстых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Удзельнікі пікету таксама паставілі мэтай прыцягнуць увагу да праблем краіны і прадэманстраваць салідарнасьць з палітвязьнямі, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах.